Куля не прамінула
Можна забыць, як звалі твайго суседа па парце у школе, як выглядау першы настаунік, а вось ваенныя падзеі з памяці выкрасліць немагчыма. I няхай прайшло пасля яе заканчэння ўжо звыш 60 гадоў, Фёдар Паўлавіч Бародзька з вёскі Невалаж памятае літаральна ўсё, што звязана з Вялікай Айчыннай.
 
 
Ваенны шлях яго пачаўся ў верасні 1939 года, калі Любанскім райваенкаматам ён быў прызваны ў армію. Служыў у II мотастралковым палку. Потым - у іншых вайсковых падраздзяленнях. Прымаў удзел у многіх баявых аперацыях і бітвах на тэрыторыі Беларусі. А пасля яе вызвалення разам з іншымі гнаў ворага далей ад роднай зямлі. Літаральна паўтара месяца заставалася да перамогі над фашысцкімі акупантамі, як Фёдар Паўлавіч быў паранены. Колькі дарог прайшоў, колькі раз здавалася, што не выжыць, але лёс бярог яго. А тут ўсё ж не пашанцавала, варожая куля трапіла ў левы галёнкаступнёвы сустаў. 3 цяжкім раненнем салдат 27 сакавіка 1945 года трапіў у шпіталь.
  Пасля чаго быў дэмабілізаваны і вярнуўся на родную Любаншчыну. I ўжо наладжваў мірнае жыццё. Прымаў удзел у аднаўленні разбураных, спаленых ворагам калгасных будынкаў.

Фота В. Падуты.Голас Любаншчыны. 2009 № 70
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY