На самых цяжкіх участках
Заўсёды на перадавой, на самых цяжкіх участках лініі абароны, а потым і падчас наступальных аперацый у ліку першых ішлі і тыя, хто сваёй крывёю выкупаў віну перад Радзімай, - штрафбаты. У адным з іх служыў радавы Дубінін. Калі пачалася вайна, сын «ворага народа», які раздзяліў з бацькам яго лёс, асуджаны па 58 артыкуле, ён адбываў пакаранне ў месцы зняволення ў Карэліі. Там жа прыносіў прысягу на вернасць Айчыне і быў залічаны ў рады Чырвонай Арміі. Адразу трапіў на Карэльскі фронт. Даводзілася ўдзельнічаць у амаль безнадзейных абарончых баях з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка, які імкнуўся захапіць Запаляр'е і Карэлію, у тым ліку Кольскі паўвостраў. Гэта быў стратэгічна важны напрамак, калі б фашыстам удалося захапіць гэту тэрыторыю, то Паўночны флот пазбавіўся сваіх асноўных баз. Таму стаялі насмерць, ні кроку назад. А калі спіну ворагу пакажа штрафбатавец - расстрэл. Таму цаной нечалавечых намаганняў стрымлівалі націск. Адбіваць даводзілася нападкі не толькі фрыцаў, а і фінаў. Атакавалі, здавалася, з усіх бакоў. Паветра таксама не было спакойным. На тэрыторыю перыядычна высылауся варожы дэсант, які вёў падрыўную дзейнасць у тыле. За ўдзел у ліквідацыі яго Леанід Дубінін узнагароджаны медалём "За адвагу", нягледзячы на тое, што быў штрафніком.
 
 
У сорак чацвёртым перайшлі ў наступленне. Войскамі фронту была праведзена Свірска-Петразаводская аперацыя, мэтай якой з'яўляўся разгром праціўніка ў Паўднёвай Карэліі і аднаўленне дзяржаўнай мяжы СССР. У ёй удзельнічаў і Леанід Прохаравіч. Падчас гэтай аперацыі на складанай мясцовасці (даводзілася пераадольваць рэкі, азёры, лясы, балоты) савецкія салдаты нанеслі цяжкае паражэнне фашысцкім злучэнням. Пасля вызвалення Петразаводска з баямі прайшлі больш за 200 кіламетраў і выйшлі да мяжы з Фінляндыяй.
  Вызвалення чакаў блакадны Ленінград, акружаны, як жалезным ланцугом, нямецкімі захопнікамі. Выматаны цяжкай асадай горад усё адно трымаўся. Вораг таксама не здаваў пазіцыі. Жорсткія баі працягваліся больш за месяц. Пасля таго, як блакада Паўночнай сталіцы была знята, Леанід Прохаравіч быў накіраваны на Далёкі Усход, а потым яшчэ далей - у Японію. Адтуль жа быў і дэмабілізаваны ў 1946 годзе.

С. Крывальцэвіч.Голас Любаншчыны. - 2009 №101
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY