Пасля ранення - камісавалі
У вёсцы Сосны-2 немцы з'явіліся ў сорак другім годзе. Невялікі, добра ўзброены атрад салдат прайшоў па цэнтральнай вуліцы. Тады ж Мікалай Біблеўскі ўпершыню сутыкнуўся з фашыстамі. Прыйшло разуменне таго, што вайна дакацілася і да іх. Хлопец адразу вырашыў далучыцца да партызан. Ужо праз тыдзень ён апынуўся ў атрадзе імя Шэцько брыгады ім.Брагіна. Адразу быў сувязным пры штабе, а з цягам часу пачаў удзельнічаць і ў баявых аперацыях. Асноўнай задачай быў зрыў перамяшчэння варожага рэзерву да лініі фронту. 3 гэтай мэтай народныя мсціўцы наносілі ўдары па чыгунцы. Дыверсійная работа патрабавала мужнасці, вытрымкі, пастаяннага напружання сіл і загартоўвала характар. Фашысты прадпрымалі спробы падавіць народнае супраціўленне. Дзеля таго, каб ліквідаваць партызанскі рух, арганізоўваліся карныя экспедыцыі. Шырокія наступальныя дзеянні супраць партызан разгарнуліся зімой сорак другога - сорак трэцяга. Амаль месяц ішлі цяжкія баі. Аднак, нягледзячы на тое, што вораг быў лепш узброены, любанскія лясы засталіся за народнымі мсціўцамі. У часы зацішша збіралі зброю і патроны да яе на месцах, дзе праходзілі баявыя дзеянні.
 
 
У 1944 годзе, калі савецкія войскі пайшлі ў на-ступленне на тэрыторыі Беларусі, партызанская брыгада, дзе служыў Мікалай Міхайлавіч, далучылася да І-га Беларускага фронта пад камандаваннем К.К.Ракасоўскага. I ўжо разам з Чырвонай Арміяй Мікалай Біблеўскі працягнуў свой удзел у вызваленні беларускіх гарадоў і вёсак Акцябрскі, Глуск, Старыя Дарогі, Урэчча, Любань. 3 часткамі славутага фронта ён дайшоў да гераічнага Брэста -там завяршылася выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі. 21 ліпеня савецкія войскі перайшлі дзяржаўную мяжу ў раёне Белавежскай пушчы і пачалі вызваленне Польшчы. Вайна для Мікалая Міхайлавіча скончылася пад Варшавай, дзе ён атрымаў кантузію, - перабіла руку. Раненне было сур'ёзным, у Брэсцкім шпіталі, куды Біблеўскі трапіў пасля палявога, урачы, апасаючыся развіцця гангрэны, хацелі адняць руку, ды ўсё ж яе ўдалося выратаваць. Аднак рука функцыянавала дрэнна, быў патрэбны доўгі курс рэабілітацыі і салдата камісавалі.
  Не прывыкшы сядзець без справы і не дачакаўшыся канчатковага выздараўлення, Мікалай Міхайлавіч вярнуўся ў свой калгас, дзе актыўна ўключыўся ў аднаўленне сельскай гаспадаркі. Да 1963 года працаваў ён трактарыстам, а потым яшчэ трыццаць тры гады быў шафёрам.

С. Райцэж.Голас Любаншчыны. - 2009 №101
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY