Пашчасціла выжыць
Вялікая Перамога кавалася не толькі на франтах, тыя, хто працаваў на фабрыках, заводах, у сельскай гаспадарцы, нягледзячы на стому і недасып, наблізілі яе не менш за тых, хто са зброяй у руках змагаўся з ворагам. Да цяжкай працы Уладзімір Малчанаў хутка прывык.  Ён прыйшоў працаваць на Іжорскі авіяцыйны завод №381 у горадзе Ленінградзе яшчэ ў 1939 годзе, калі хлопцу споўнілася толькі чатырнаццаць гадоў. На тым жа заводзе ён застаўся, і калі пачалася вайна. Горад апынуўся ў жалезным абручы акупантаў, праз некалькі месяцаў асады жыхары пачалі адчуваць недахоп прадуктаў харчавання, гаруча-змазачных матэрыялаў. 3 кожным днём становішча абвастралася. Харчпрадукты сталі выдаваць па картках, сутачны паёк памяншаўся, а аб'ём работы ўзрастаў. Пачыналі працаваць у 4 гадзіны раніцы, а спаць клаліся толькі калі стрэлка гадзінніка паказвала на 12 ночы. Як перажыў той жудасны час, Уладзімір Міхайлавіч не ведае і зараз. 3 усёй сям'і застаўся толькі ён. Маці з бацькам, якія працавалі на тым жа заводзе, не перажылі блакады. Брат, салдат Чырвонай Арміі, загінуў пад Магілёвам. Засталася толькі цётка ў Беларусі, да якой пасля заканчэння вайны і падаўся Уладзімір Малчанаў. Так краіна, за якую брат аддаў жыццё, стала для былога блакадніка другой Радзімай.

Голас Любаншчыны. - 2009 №101
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY