Асаблівы дзень
3 ліпеня для ветэрана Вялікай Айчыннай з Жалаў Леаніда Аляксеевіча Цагельніка - асаблівы дзень. Ён, як ніхто, ведае, колькі сіл прыклаў народ дзеля вызвалення краіны, яе свабоды і незалежнасці.   Кожны раз Леанід Аляксеевіч успамінае баявых сяброў, якія назаўсёды засталіся маладымі. Самому ж ветэрану пашчасціла выжыць, хаця, вядома, гэта было не проста. Ён да сённяшняга дня памятае практычна да дробязяў кожны дзень ваеннага жыцця. Як побач узрываліся снарады, як, быццам чорная хмара, у небе лёталі варожыя самалёты, як вызвалялі Кёнігсберг, іншыя гарады, як у адным з баёў быў паранены ў левую нагу. Зразумела, рана загаілася. А вось душэўныя раны не даюць спакою Цагельніку да гэтата часу.

 

 

Хаця і прайшло ўжо столькі гадоў. I як гаворыць сам ветэран: «Такое зведаць не пажадаў бы нікому. Няхай лепш заўсёды будзе над галавой мірнае неба, смяюцца дзеці, свеціць сонца і спяваюць птушкі!». 


Н. ЯЎГЕНАВА.Голас Любаншчыны. - 2009 №101

Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY