Быў сувязістам |
У доме жыхара г. Любані Мікалая Міронавіча Квашы і ў буднія дні дзверы, як кажуць, не зачыняюцца. То хтосьці з дзяцей прыйдзе, а іх у ветэрана чацвёра, і ўсе жывуць у Любані, то ўнукі забягуць, якіх ажно сямёра, ёсць нават адна праўнучка.
А вось 3 ліпеня усе плануюць сабрацца разам, каб адзначыць Дзень вызвалення, ушанаваць заснавальніка свайго роду, які зведаў жахі ваеннага ліхалецця, выжыў і стварыў такую вялікую і дружную сям'ю. ![]() Калі пачалася Вялікая Айчынная, Мікалаю Міронавічу было ўсяго 14 гадоў. Таму ў армію яго прызвалі толькі пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 1944. А ў хуткім часе накіравалі ў школу малодшых камандзіраў, дзе Кваша на працягу васьмі месяцаў пазнаваў азы вайсковай службы. Затым ён сем гадоў абараняў Айчыну і толькі ў 1951 вярнуўся дамоў. У арміі Кваша служыў сувязістам, а таму пасля дэмабілізацыі пайшоў працаваць па такому ж профілю ў раённы вузел электрычнай сувязі. Ён так бездакорна выконваў свае абавязкі, што быў удастоены ордэнаў Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалёў , звання заслужанага сувязіста БССР. Голас Любаншчыны. - 2009 №101
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура