Стараюрковіцкі дзяржаўны дзічячы сад - агульнаадукацыйная сярэдняя школа
Да рэвалюціі школы ў вёсцы Старыя Юрковічы не было. Пачынаючы з 1917 года вучыў дзяцей па хатах наёмны настаўнік Коўшар. Самі сяляне плацілі яму за вучобу сваіх дзяцей і кармілі. 
Навучальны год працягваўся з 1лістапада па 1 красавіка (ў час, калі работы было меней).
Вучняў было каля 15. Так працягвалася да 1927 года.
З 1927 года была створана пачатковая аднакамплектная трохкласная школа. Працаваў у ёй Мастовіч Аркадзь.
У 1928 годзе прыехаў у вёску настаўнік Васіль Пракопавіч Драко. Вучняў было каля 20.
У 1929 годзе ў вёску прыехала маладзенькая настаўніца Несцяровіч Кацярына Сцяпанаўна і ўтварылася двухкамплектная пачатковая школа з колькасцю вучняў да 50 чалавек.
Ёсць людзі, жыццё якіх астаўляе асобы след на зямлі. Такім чалавекам для нашай вёскі з’яўляецца Несцяровіч Кацярына Сцяпанаўна.
Няма ў Старых Юрковічах хаты, у якой не было б яе вучняў, у якой не захавалася б памяць аб гэтай цудоўнай жанчыне.
 

Вось што піша сама Кацярына Сцяпанаўна ў сваіх вершах аб часе і месцы сваёй першай работы:

“На карце балота і мала дарог,
Далёкая пушча, нязведаны рог.
Туды мне паехаць было веляна:
Пасля вучобы – прыказ райана.
І я не спужалася, хоць плакалі ўсе.
А як тут прыгожа! Спадабалася мне.
Глухая дарога, балота і лес
Якая прырода! Так многа чудзес.
А вось і сяло з адзінокімі хатамі
Далёка стаяць яны, быццам бы схованы.
А людзі якія! Ну цуда адно!
Мяне акружылі і глядзяць у акно.
Сабраліся хлопцы, сабралісь дзяўчаты,
Ды ведаў у іх то было малавата.
Хто грамату дома мала-мальскі пазнаў,
А хто і ў вочы яе не стракаў
З рання і да вечара ўсе на рабоце,
Пасля і аралі, тапталі балота.”

У сяле ў гэты час пачыналася калектывізацыя. Хутары сталі групаваць у адзіны пасёлак. Узнік калгас “Звязда”.
У адной з кулацкіх хат размясцілася школа, якая з 1920 года стала існаваць як дзяржаўная ўстанова.
Так у Юрковічах пачалося працоўнае жыцё Каці, дзяўчыны родам са Жлобіна, дачкі чыгуначнага рабочага, якая потым стала заслужанай настаўніцай БССР
У гэтай школе Кацярына Сцяпанаўна працавала да 1966 года. У ёй і прайшло ўсё яе жыццё. І ўжо амаль усе аднавяскоўцы лічылі сябя яе вучнямі. А калі ёй прысвоілі званне заслужанай настаўніцы БССР, яна шчыра здзівілася – за што? Яна ж не зрабіла нічога незвычайнага: толькі вучыла і выхоўвала дзяцей… І нават калі Кацярына Сцяпанаўна вымушана была пайсці на пенсію, яна не магла сядзець дома і была частай госцяй у сваёй школе.
Яе вучні працуюць на розных пасадах ва ўсіх вугалках нашай краіны. Яны памятаюць сваю Першую Настаўніцу.
Ішоў час, многае змянялася ў Старых Юрковічах. У 1933 годзе замест Драко В.П. прыбыў Федасеенка Павел Аляксандравіч.
У 1939 годзе яго змяніў Сыс Іван Савельевіч. Да вайны ў школе працавалі таксама Магонаў, Рабы.
Да вайны школа была двухкамплектнай, чатырохкласнай.
Шмат настаўнікаў, што пачыналі бітву за адукаванасць ў Старых Юрковічах, загінулі на палях Вялікай Айчыннай вайны.
Як толькі ў вёску прышло вызваленне, адразу пачаліся школьныя заняткі. Займацца прыходзілася у адной з хат, якія выпадкова мінаваў пажар.
Жыць было цяжка. На ўсю вёску ўцалела адна карова. Яе празвалі “карова з залатымі рагамі”. І засталіся ў вёсцы толькі адны жанчыны. Ім прыходзілася і араць, і сеяць, і ўбіраць ураджай.
Паступова школа стала папаўняцца школьнымі прыналежнасцямі, сталамі і партамі. Расла колькасць вучняў.
У 1945 годзе з двума камплектамі працавалі Несцяровіч Кацярына Сцяпанаўна і Чэкан Алена Мікітаўна.
У 1946 годзе школа стала трохкамплектнай працаваць прыйшла Кулеш Любоў Міхайлаўна. Было каля 120 вучняў.
І ў 1950 годзе школа стала сямікласнай.
Дырэктарам спачатку была Кацярына Сцяпанаўна Несцяровіч а потым быў прызначаны Міхневіч Міхаіл Мікалаевіч. Дырэктарам ён працаваў да 1954 года.
 

Пад школу арэндаваліся тры сялянскія хаты. У 1954 годзе дырэктарам школы быў прызначаны Касцюкевіч Віктар Цімафеевіч. Разам з ім прыехала працаваць яго жонка Касцюкевіч Анастасія Пятроўна.
Стаў працаваць у школе Хаўстовіч Аляксандр Аляксандравіч.
Школа размяшчалася ў двух памяшканнях. Працавалі ў дзве змены. Старэйшыя – з раніцы, пачатковыя классы – пасля абеду. У кожным класе была грубка – стаян. Тэхнічкі раніцай выпальвалі іх да прыходу вучняў.
 

У 1956 годзе за сродкі сельсавета было перанесена некалькі калгасных пабудоў на асобную сялібу. Вырасла школа сямігодка. Вось што ўспамінае Кацярына Сцяпанаўна:
… “Небольшая горка посреди села,
Растительность там незавидной была.
Решили построить мы школу на ней.
Перевезли две хаты,
собралось немного людей.
Стали мудрить, говорить, как же дом смастерить.
Все рассчитали и двери, и порог,
Да никак не вмещался весь школьный народ.
Купили еще помещенье одно.
Построили классы, прорезали в стенке окно.
И стала школа на двести детей
В пять классных комнат,
С учительской в ней…”
У пачатку 60-ых школа стала васьмігадовай. Стаў працаваць пры школе буфет, дзе можна было купіць булку ці цукеркі з пернікамі. Дзецям давалі на перапынках бясплатна чай з хлебам ці з булкамі. Дапамагаў калгас.
Класы былі вялікімі (25-30 вучняў). Было вельмі цесна. Адлегласць да дошкі ад першай парты была меней метра. Не заўсёды можна было правесці пазакласнае мерапрыемства.
Вельмі ажывілася жыццё ў школе з прыходам піянерскай важатай Драгун (Коневай) Вольгі Ананьеўны.
 
 
Гэта чалавек надзелены цудоўнымі арганізатарскімі здольнасцямі, добрая спявачка, танцорка. Працавалі розныя гурткі: танцавальны, харавы, драматычны. Частымі былі спектаклі, канцэрты перад жыхарамі Старых Юрковічаў. Выязджалі ў іншыя вёскі. Частымі былі школьныя вечары, конкурсы.
З пераходам да васьмігодкі класных пакояў стала не хапаць. Арэндавалі памяшканне ў палову хаты спачатку ў Адзярыха Хвядоры, а потым у Жудрыка Апанаса, ў Круглені Аўдоцці. Там размясцілі пачатковы клас і школьную майстэрню. І, канешне, было вельмі нязручна бегаць на ўрокі за 500 метраў.
Пасадзілі маладзенькі сад. Садзілі і даглядалі вучні. Сёння ён ужо стары і корміць паўсяла яблыкамі ды грушамі.
У 1968 годзе дырэктарам школы быў прызначаны Жаўняроў Генадзь Афанасьевіч. Па прафесіі – фізік. Разам з ім прыехала працаваць яго жонка: Валянціна Яцэпаўна – географ. Яна працавала адначасова намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце. У школе яны працавалі да 1977 года.
З 1972 па 1975 год дырэктарам школы працаваў Цераховіч Адам Францавіч.
У 1975 годзе дырэктарам школы быў прызначаны Ваўчок Аляксандр Піліпавіч.
У 70-я гады ў школу былі накіраваны маладыя спецыялісты Пінчук Ганна Фёдараўна, Іванцова Надзея Аркадзьеўна, Хроль Мікалай Васільевіч, Бабук Аляксандр Сяргеевіч, Кудзіна Тамара Піліпаўна, Фурык Валерый Уладзіміравіч, Кузняцова Наталля Сяргееўна. Дружны школьны калектыў працаваў і адпачываў. Часта ставіліся спектаклі, канцэрты. Выязжалі з імі ў суседнія вёскі.
У другой палове 60-х гадоў пачалося будаўніцтва новага двухпавярховага будынка сярэдняй школы.
Сучасны будынак быў заселены школьным народам у 1972 годзе
Першым дырэктарам стаў Цераховіч Адам Францавіч, які да гэтага працаваў настаўнікам матэматыкі.
У 1975 годзе яго змяніў Валчок Аляксандр Піліпавіч.
З 1981 года па 1999 год дырэктарам працаваў Церахаў Мікалай Мікалаевіч.
Новае тысячагоддзе школа сустракала з новым дырэктарам – Сысам Рыгорам Іванавічам, затым гэту пасаду займалі Кавалеўскі Аляксандр Мікалаевіч, Ясінскі Мікалай Аляксандравіч.
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY