Тальскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - агульнаадукацыйная сярэдняя школа
Гісторыя Тальскай школы пачынаецца з 19 стагоддзя. У гэты час у вёсцы Таль адкрылася царква Святой Тройцы, а пры ёй у 1862 годзе –царкоўнапрыходская школа ў звычайнай сялянскай хаце.У школе дзеці знаёміліся з асновамі арыфметыкі, стараславянскага і рускага чытання. З успамінаў старэйшых вядома, што першай настаўніцай была дачка свяшчэнніка Варанец Соф’я Канстанцінаўна. Памятаюць, што яна была вельмі жорсткай і выкарыстоўвала фізічнае пакаранне. Акрамя яе памятаюць яшчэ адну настаўніцу - Філіповіч Веру.
Насельніцтва вёскі ў той час у асноўным было непісьменным, толькі 2,5% жыхароў валодала граматай. У школе навучаліся толькі хлопчыкі.У 1862 годзе налічвалася 22 навучэнцы. Заняткі вяліся з кастрычніка (ад Пакровы) да красавіка (да Вялікдзеня).
У 1910 годзе на месцы сучаснай аптэкі быў пабудаваны будынак школы. У гэтым будынку вучыўся першы клас. У школе працавалі прыезжыя настаўнікі.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі была адкрыта пачатковая школа. У ёй навучанне працягвалася 5 гадоў. А з 1930 года – 7 гадоў.
У вёсцы Таль, як адным з найбольш буйных населеных пунктаў раёна, у 1925 годзе была адкрыта хата-чытальня. У ёй налічвалася больш за 700 кніг, было 135 чытачоў.
Ліквідацыя непісьменнасці праходзіла вельмі марудна, так як лікпункты і школы малапісьменнасці былі зусім не забяспечаны алоўкамі, прыходзілася пісаць вуглём.Толькі 30% было забяспячэнне падручнікамі і то старымі, нягоднымі. Сшыткамі – 15%. З такім забяспячэннем вучняў у лікпунктах і школах не маглі выканаць пастаноў партыі і ўрада аб ліквідацыі малапісьменнасці ў БССР у 1933 годзе. Трэба было ў хуткім часе забяспечыць лікпункты і школы усім неабходным.
Пасля прыняцця ўрадам Пастановы, якая патрабавала абавязковае навучанне дзяцей 8-11 гадоў, было арганізавана абавязковае навучанне непісьменных рабочых і калгаснікаў ва ўзросце да 50 гадоў, насельніцтва іншых катэгорый да 45 гадоў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны школа не працавала. Яна аднавіла сваю работу пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. У гэты час школа знаходзілася ў будынку сучаснай бальніцы і аптэкі. У цяжкіх умовах пачыналі школьнікі свій першы пасляваенны год. Заняткі праводзіліся ў непрыстасаваных памяшкання. Не было падручнікаў, сшыткаў, пісьмовых прылад. У такі складаны час дырэктарам школы працаваў Бялькевіч Якаў Гаўрылавіч. Пасля Бялькевіча Я.Г. дырэктарам школы становіцца Есмантовіч Мікалай Іванавіч.
У 1950 годзе ў школе навучалася 453 вучні, працавала 12 настаўнікаў. З цягам часу колькасць педкадраў павялічвалася. У 1953 годзе іх было ўжо 19.
У 1964 годзе пачалося будаўніцтва новай трохпавярховай сярэдняй школы.узводзіла яе Слуцкае СУ- 15. Актыўна дапамагалі бацькі і дзеці. Будаўніцтва завяршылі за год.
Першага верасня 1965 года адбылося адкрыццё новай школы, у якой на той момант навучаўся 731 вучань. Першым дырэктарам сярэдняй школы быў Сінякевіч Вячаслаў Іванавіч, які працаваў на гэтай пасадзе да 1972 года.
З 1972 года да 1978 года дырэктарам школы працавў Руновіч Уладзімір Мікалаевіч.
З 1978 года па 1982 год дырэктар школы Туміловіч Франк Адольфавіч. Пры ім Тальская СШ з’яўлялася школай-комплексам.
З 1982 года па 1986 год дырэктар школы Міхаленя Іван Мікалаевіч.
У 1986 годзе дырэктарам школы быў назначаны Габец Аляксандр Аляксандравіч, які працаваў на гэтай пасадзе да 1989года.
З 1989 года па 1998 год дырэктарам працаваў Даеў Аркадзь Мікалаевіч.
З 1998 года па сённяшні дзень дырэктарам школы працуе былая выпускніца Тальскай СШ Лазоўская Валянціна Міхайлаўна.
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY