За доблесць і мужнасць
Апоўдні 22 чэрвеня сорак першага на будаўніцтве ваеннага аэрадрома каля сучаснага Салігорска, дзе працаваў Сцяпан Лагун, пачалася нейкая незвычайная мітусня. Спачатку невыразныя і разгубленыя, а потым усё больш упэўненыя чуткі: пачалася вайна… У гэта неяк адразу не верылася, аднак усе размовы пацвярдзіў голас Левітана, які абвясціў пра тое, што раніцай гітлераўская Германія напала на Савецкі саюз. Пачалася ўсеагульная дэмабілізацыя. Сцяпан Іосіфавіч без разважанняў рушыў на зборны пункт, аднак хлапцу "не пашанцавала" - да паўналецця яму не хапала 2-х месяцаў.
 
 Сцяпан Іосіфавіч ЛАГУН сёння
Ды юнак разумеў, што сядзець і чакаць, пакуль прыйдзе час накіравацца ў Чырвоную Армію, ён проста не зможа, таму, як толькі пачалі фарміравацца партызанскія атрады, далучыўся да аднаго з іх. Да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Сцяпан Лагун быў членам партызанскага атрада Хімічава 25-ай брыгады імя Далідовіча, які размяшчаўся недалёка ад Гарадзяціч. Не адзін раз давялося хлопцу ўдзельнічаць у баявых аперацыях. Але камандаванне фарміравання цаніла юнака як аднаго з лепшых сваіх мінёраў. Па прызнанню самога ветэрана, будучы "лясным мсціўцам" ён прынёс намнога больш карысці ра-дзіме, чым за час службы ў дзе-ючай арміі. Колькі на яго ліку падарваных рэек і пушчаных пад адхон цягнікоў, сказаць цяжка. У гады вайны гэта былі не герой-скія ўчынкі, а воінскі абавязак, які стараліся выканаць найлепшым чынам. Добра памятаецца Сцяпану Іосіфавічу апошняе заданне, можа таму, што было яно ня-ўдачнае, зробленае не так як заўсёды выдатна.
Калі пачалося вызваленне Беларусі, маладога байца выклікалі ў штаб і далі загад: неабходна было ўзарваць цягнік, што вёз амуніцыю і боезапасы фашы-стам. Група падрыўнікоў разам са Сцяпанам Лагуном рушыла ў дарогу. Па прыбыццю на месца агледзеліся і пачалі чакаць па-трэбны момант, каб падкласці пад рэйкі чатырохкілаграмовую шнуравую міну. Калі, нарэшце, падрыхтоўка скончылася і пайшоў цягнік, штосьці пайшло не так. З-за нейкай недарэчнай тэхнічнай няспраўнасці з узрыўным устройствам аперацыя сарвалася. Аднак групай было прынята рашэнне пачакаць наступны састаў і паўтарыць спробу.
Чакаць давялося амаль суткі. Толькі на другі дзень удалося паспрабаваць зноў, але і тады запланаванага эфекту не паследавала. З-за нізкай хуткасці са- ставу, узарваўся ўсяго адзін вагон. Адыходзілі партызаны прыгнечаныя няўдачай, ды тут раптам пашанцавала: зусім выпадкова група натыкнулася на дваіх уласаўцаў. Палонных было вырашана даставіць у Пагост. Але "шчасціла" баявой групе нядоўга, на сцежцы адзін баец падарваўся на міне. Выбухам яму адарвала нагу. Раненага таварыша на самаробных насілках данеслі да бліжэйшага свабоднага ад немцаў населенага пункта і там аддалі на рукі мясцоваму насельніцтву, а група рушыла далей, бо неабходна было даставіць "языкоў" да вызначанага месца.
Ужо пасля вызвалення Сцяпан Іосіфавіч накіраваўся ў Капыль, адкуль трапіў на перадавую ў складзе 103-ай дывізіі, 393-га палка ІІ-га Беларускага фронту. Амуніцыі і зброі на ўсіх нава-бранцаў не хапала. Калі адзін з салдат звярнуўся да свайго камандзіра з гэтым пытаннем, той адказаў: "Хутка пачнецца наступленне, тады і апранецеся." Толькі пасля таго, як скончыўся бой, чырвонаармеец Лагун зразумеў увесь сэнс гэтага выразу. Зброя, каскі і нават абутак былі знятыя з забітых салдатаў.
Аднак служба ў дзеючай арміі працягвалася для вопытнага мінёра нядоўга. Дзесьці праз два тыдні пасля таго, як ён трапіў на фронт, камандаванне аддало загад дывізіі: не дапусціць прарыву праціўніка на займаемым участку. Своеасаблівай мяжой служыла шаша, паўз якую і акапаліся савецкія воіны. З першых хвілін атакі немцы адкрылі па нашых часцях бесперапынны агонь, з-за якога ўсё здавалася ў нейкім тумане. Аднак Сцяпан Лагун не пакінуў свой агнявы пункт, замацаваны за ім кулямёт таксама не змаўкаў ні на мінуту. Кулямётчык нават не адразу заўважыў, што застаўся адзін - хтосьці з баявых таварышаў адыходзіў, а хтосьці ўжо не дыхаў.
Спыніцца яго самога прымусіў аглушальны ўзрыў і нясцерпны боль: фашысты прарвалі абарону, і адзін з іх кінуў гранату пад кулямёт. Нешта ліпкае і гарачае пацякло па руцэ, нагой жа і ўвогуле салдат Лагун варушыць не мог. Паранены, страціўшы многа крыві, ляжаў баец у акопе амаль суткі, пакуль яго не падабрала трафейная каманда. Капітан яе пацікавіўся, чаму Сцяпан Іосіфавіч не адступаў? На гэта той адказаў, што па статуту салдат не павінен пакідаць зброю, калі можа яшчэ ёй карыстацца.
Раненні аказаліся вельмі цяжкімі, асабліва - у нагу. З імі кулямётчык 9 месяцаў праляжаў у розных ваенных шпіталях. Знахо-дзячыся на лячэнні ў адным з іх у г. Лубны Палтаўскай вобласці, даведаўся пра Перамогу. Раніцай 9 мая 1945 года ўпэўнены голас усё таго ж Левітана абвясціў усяму свету пра безумоўную капітуляцыю фашысцкай Германіі.

Пасля заканчэння вайны знайшлі свайго героя ўзнагароды. За мужнасць і доблесць, праяўленыя падчас баявых дзеянняў, Сцяпан Іосіфавіч Лагун быў удастоены медаля "Партызану Айчыннай вайны", які яму ўручаў асабіста П.М. Машэраў, і ордэна "Айчыннай вайны I ступені".

С. КРЫВАЛЬЦЭВІЧ. Голас Любаншчыны. - 2010 №72-74
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY