Юнацтва майго пакалення 3 успамінаў К. Н. Осіпава, камсамольца 20-х гадоў, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.
Успамінаюцца 20-я гады, вёска Таль, куды я быў накіраваны Бабруйскім акружным камітэтам ЛКСМБ для арганізацыі камсамольскай работы. Тут была найболын шматлікая і баявая ва ўсёй акрузе камсамольская ячэйка, створаны піянерскі атрад. Камсамольцы арганізоўвалі для юных ленінцаў летнія піянерскія лагеры, у якіх працавалі піянерважатымі. Сродкі выдзяляў сельскі савет. Работа з дзецьмі лічылася галоўнай у камсамольскай ячэйцы. Вялікую дапамогу ў гэтым сельскім камсамольцам аказвалі любанскія актывісты — памятаю настаўніка Хініча, членаў бюро райкома камсамола Сямёна Сухана, Фаму Падліпскага, Шкляра з Асаўца.
Неяк мне прыйшлося выступіць з дакладам аб камуністычным выхаванні дзяцей перад удзельнікамі настаўніцкага семінара. Педагагічныя кадры ў той час складаліся ў асноўным з тых, хто яшчэ да рэвалюцыі закончыў семінарыю або настаўніцкія школы. Не ўсе разумелі свае задачы ў выхаванні новага чалавека, не прымалі ўдзел ў камсамольскай рабоце. Тут мне дапамог настаўнік Іван Гарбаленя. Ён прапанаваў правесці сумесны семінар настаўнікаў і піянерскіх важатых.
Перад ад'ездам з Любані на адным са сходаў моладзі мястэчка ішло абмерка ванне стварэння камсамольскага клуба. Да гэтага часу для правядзення розных мерапрыемстваў і сходаў наймалі прыватную кватэру ці выкарыстоўвалі Народны дом. У мястэчку было некалькі сінагог. Моладзь прапанавала выкарыстаць адну з іх. Нас падтрымаў райком партыі і райвыканком, але патрэбна было зрабіць гэта так, каб не выклікаць незадаволенасці з боку вернікаў. На дапамогу прыйшла яўрэйская моладзь. У адзін з кірмашных дзён пасля кароткага мітынгу юнакі і дзяўчаты накіраваліся да сінагогі і павесілі шыльду: «Маладзёжны клуб».
Нядоўга прыйшлося працаваць на Любаншчыне. Хутка прызвалі ў Чырвоную Армію, але гэты перыяд быў для мяне вялікай палітычнай школай.
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY