17 ліпеня 1924 г. быў арганізаваны Любанскі раён
17 ліпеня 1924 г. быў арганізаваны Любанскі раён з цэнтрам у мястэчку Любань. Плошча раёна складала 1600 кв. км, налічвалася 224 населеныя пункты, у якіх пражывала 30 140 чалавек. Сялянскіх гаспадарак — 5679. Пасля далучэння да Любанскага раёна Гарадзяціцкага сельскага савета плошча раёна павялічылася да 1657 кв. км , колькасць населеных пунктаў узрасла да 347. У 1928 г. у раёне пражывала 33 838 чалавек, 31 678 з іх — у сельскай мясцовасці.
20 жніўня 1924 г. сфарміраваны часовы выканаўчы камітэт раённага савета ў складзе сямі чалавек: Багушэвіч (старшыня), Арапучык, Бойка, Мазаляк, Іваноў, Штыцько, Шчарбовіч і двух кандыдатаў — Канановіч і Абчынец. На агульным сходзе камуністаў Любанскага раёна быў выбраны райком партыі. У склад яго ўвайшлі: Арапучык (сакратар), Беляда (адказны за работу сярод членаў партыі і камсамольцаў. в. Касцюкі), Багушэвіч (адказны за работу сярод камуністаў і камсамольцаў м. Любань), Гальчэня (рэкамендаваны для выбрання сакратаром ячэйкі ў в. Асавец), Штыцько (старшыня райпалітасветкома). Праведзены пера выбары ў сельскія саветы, якіх налічвалася дзевяць: Смольгаўскі, Ямінскі, Тальскі, Любанскі, Турокскі, Нежынскі, Рачэнскі, Рэдкавіцкі, Асавецкі; у 1926 г. — М. Гарадзяціцкі. Старшынямі сельскіх саветаў выбраны К. А. Жур, С. П. Ярмак, I. А. Ісайка, К. Шпакоўскі, М. Жук, Л. Цярэшка.
7 — 8 снежня 1924 г. у м. Любань праходзіў раённы з'езд саветаў, на якім прысутнічала 59 чалавек з правам рашаючага голасу і 10 чалавек з правам дарадчага. 3 прывітальным словам да дэлегатаў звярнуўся старшыня Любанскага райвыканкома Багушэвіч.
У склад райвыканкома былі абраны Штыцько, Арапучык, Мурашкевіч, Марукевіч, Гальчэня, Іваноў, Севасцьянчык, I. Каратчэня, А. Кацнельсон і тры кандыдаты — У. Сумар, П. Лагун і Д. Пякельнік. Старшынёй Любанскага райвыканкома абраны Марукевіч. Багушэвіч адазваны ў акрвыканком.
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY