3 пастановы 1-й канферэнцыі калгаснікаў Любанскага раёна аб ходзе калектывізацыі
1 снежня 1929 г.
Заслухаўшы даклад т. Фаменка аб выніках лістападаўскага Пленума ЦК ВКП(б) і садаклад т. Гузава аб калектывізацыі раёна і практычных задачах у сувязі з вясенняй пасяўной кампаніяй, раённая канферэнцыя калгаснікаў Любаншчыны адзначае: ...2. Шырокі калгасны рух, які пачаўся ўвесну, набыў масавы характар у вясеннюю пасяўную кампанію 1929 г. Стварыліся буйныя калгасы, якія аб'ядноўваюць не толькі асобныя гаспадаркі (Таль, Кузьмічы), а нават цэлыя вёскі (Яменск, Асавец), у якіх цалкам абагульняюцца плошчы зямлі.
3. Вынікам рашучага пералому ў справе калектывізацыі сельскай гаспадаркі нашага раёна з'яўляецца апярэджанне тэмпу, вызначанага планамі (вызначана на 1928 — 1929 гг. арганізаваць 5 калгасаў, арганізаваны 1, аформлена 10 і маюцца заявы аб арганізацыі ад 15 вёсак).
4. Паспяховаму калгаснаму будаўніцтву і актыўнасці батрацка-бядняцка-серадняцкіх мас аказваюць шалёнае супраціўленне кулацка-капіталістычныя элементы, якія свае мерапрыемствы накіроўваюць супраць мерапрыемстваў партыі і Саветаў праз паслабленне і разбурэнне калгаснага руху, ужыванне пагроз (Кузьмічы), подкуп (Яменск — мёд, яблыкі), тэрор (Трайчаны, Чабусы) і іншае, што пры скажэнні класавай лініі асобнымі праціўнікамі вёскі і няўважлівых адносінах да калгасаў пагражала распадам некаторых арганізаваных калгасаў (Таль, Кузьмічы). Гэтыя факты патрабуюць ад ўсіх працаўнікоў вёскі прыняцця самых рашучых мер да адпору кулацкім элементам і ўсямернай дапамогі калгасам у іх класавай барацьбе з кулаком...
Канферэнцыя калгаснікаў у Любаншчыне пастанавіла:
1. План калектывізацыі раёна на 1929— 1930 гг. па арганізацыі 34 калгасаў з лікам двароў 3 тыс. на плошчы 44 тыс. га адобрыць... Адначасова канферэнцыя калгаснікаў ухваляе прынцып правядзення Месячніка калектывізацыі па раёну ў студзені і лютым 1930 г., які з'явіцца вялікім штуршком па ўзбуйненню існуючых і па арганізацыі новых калгасаў.
4. 3 мэтай шпарчэйшага замацавання калгасаў прасіць РВК паставіць пытанне перад належнымі органамі і прыняць меры на месцы, каб усе сілы і сродкі, у тым ліку і лес, былі накіраваны ў першую чаргу і ў дастатковай колькасці па лініі калгасаў...
5. Прасіць прэзідыум РВК прыняць адпаведныя меры ў сэнсе забароны продажу прадукцыйнай рагатай жывёлы ў раёнах масавай калектывізацыі, а таксама арганізаваць збор попелу з тым, каб кожны двор за зімовы час сабраў не менш 3 — 4 ц попелу з кожнай печы...
6. За зімовы час утварыць ацэнку маёмасці калгаснікаў і да вясны абагуліць у першую чаргу жывёлу, корм жывёлы, насенны матэрыял, сельскагаспадарчыя машыны, прылады і будынкі.
7. Прасіць прэзідыум РВК арганізаваць культмасавае абслугоўванне калгасаў шляхам арганізацыі хат-чытальняў і чырвоных куткоў, ясляў, дзіцячых пляцовак, кіноперасовак, арганізаваць масавае культшэфства над калгасамі і наладзіць выезд шэфаў у калгас.
8. Канфэренцыя канстатуе, што кулак імкнецца ў калгас з мэтай разбурэння калгаса знутры, катэгарычна выказваецца за недапушчэнне ў калгас як самага сапраўднага кулака, так і яго выскачкаў — членаў сям'і і яго агентаў, высвятляючы твар апошніх і даючы рашучы адпор...

Старшыня сходу раённай канферэнцыі Купрэева
Сакратар Касіневіч

НА Беларусі, ф. 349, воп. 2, с. 31, л. 20.
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY