Муравейка Іван Андрэевіч
Цудоўнага паэта, сціплага, з прыветлівай усмешкай дзядулю Муравейку на Любаншчыне ведаюць усе. Яго творы заўсёды знаходзяць свайго чытача, як дзіцячага так і дарослага. А паэтычныя вобразы Любанскага краю разышліся дасціпнымі цытатамі: "Скажыце "Любань" і ў сэрцы адразу ж...", "Як ляцелі лебедзі над зямлёй вясенняю...", "Нямала знакамітых сёл і гарадоў...". Складаліся яны душой і сэрцам паэта, трывалымі каранямі сваёй зямлі. Здаецца, не так даўно мы віншавалі І.А. Муравейку з 80-годдзем і новай дзіцячай кнігай "Куды не пойдзеш— цуды знойдзеш". Цэнтральная раённая дзіцячая бібліятэка правяла прэзентацыю зборніка з запрашэннем аўтара, і час пачаў адлічваць новыя дні трэцяга тысячагоддзя, Але не ў характары І.А. Муравейкі заспакойвацца на дасягнутым: творчая існасць пісьменніка, аптымістычны склад душы, багаты жыццёвы вопыт натхняюць на новыя творы для дзяцей. I вось, зусім нядаўна, выдавецтва "Мастацкая літаратура" выдала чарговы, спадзяёмся, што не апошні, зборнік вершаў для дзяцей "Вадзіца з крыніцы". Ен, як заўсёды, дасканалы па зместу, прыгожа аформлены мастачкай Святланай Рыжаковай.
 
 
Фильтр по заголовку     Количество строк:  
Заголовок материала
1 Любоў і боль (аўтабіяграфія)
2 Ляцелі гусі-лебедзі (рукапіс)
3 Ляцелі гусі-лебедзі (рукапіс)
4 Тут мае карані, тут заўжды я жыву...(рукапіс)
5 Явар майго дзяцінства (рукапіс)
6 Мая Арэса (рукапіс)
7 Возера Вячэра (рукапіс)
8 Мая школа (Тальскай сярэдняй школе прысвячаецца)
9 Наш родны край-прыгожы самы
10 Чалавек харошы (Песня Уладзіміру Паўлаву)
11 Замошская рота
12 Навек я з родным краем падружыўся... (інтэрв'ю часопісу "Пачатковая школа")
13 Нястомны творца
14 "Няхай сонца не заходзіць!"
15 Прынёс з вайны
16 Чыстая вадзіца з жывой крыніцы (Да 85-годдзя паэта)
17 3 даверам да дзяцей
18 Творы Івана Андрэевіча Муравейкі і рэцэнзіі на іх
 
 Каталог TUT.BY