Маеўская Ніна Васільеўна

Нарадзілася Маеўская ў гарадку з лірычнай назвай Любань, што на Міншчыне. Маленства прыпала на пару ваеннага ліхалецця. Пасля, калі прыйдзе даросласць, усё часцей перад вачыма дзяўчыны будуць усплываць жахлівыя карціны фашысцкай навалы. Вучоба ў школе прыпала на пасляваеннае дзесяцігоддзе. Атрымаўшы ў 1956 годзе атэстат аб сярэдняй адукацыі, Ніна працавала старшай піянерважатай у Сасноўскай СШ Аюбанскага раёна. Праз два гады вырашыла паступаць у Беларускі дзяржаўны універсітэт на аддзяленне журналістыкі. I фартуна ўсміхнулася ёй. Скончыўшы ў 1963 годзе навучальную ўстанову, дзяўчына працавала ў розных перыядычных выданнях: літсупрацоўнікам газеты "Шлях камунізму" Мінскага раёна (1963—1965), адказным сакратаром шматтыражнай газеты "За технический прогресс" (1965—1967). Амаль на дзесяць год затрымалася спачатку загадчыкам аддзела, а потым адказным сакратаром у часопісе "Промышленность Белоруссии". Сем гадоў жыцця аддала Ніна Васільеўна рабоце ў выдавецтве "Юнацтва", займаючы ў апошнім пасады старшага рэдактара, а потым і загадчыка рэдакцыі. У сярэдзіне васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя яна ўладкоўваецца на працу ў часопіс "Беларусь", дзе становіцца рэдактарам аддзела публіцыстыкі.

 

 

 

Фильтр по заголовку     Количество строк:  
Заголовок материала
1 Сустрэча з зямлячкай
2 Поэзия — состояние души...
3 Сумленнасць і чысціня
4 Бібліяграфічны спіс твораў Да 65-годдзя з дня нараджэння
5 Лірычная старонка (1)
6 Лірычная старонка (2)
7 Лірычная старонка (3)
 
 Каталог TUT.BY