Паўлаў Уладзімір Андрэевіч
Уладзімір Андрэевіч Паўлаў нарадзіўся 25 кастрычніка 1935 года ў вссцы Замошша Любанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям"і. Пасля Дарасінскай сярэдняй школы (1954) працаваў ў Любанскай раённай газеце "Кліч Радзімы", служыў ў Савецкай Арміі (1954-1957), скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ імя Лсніна (1962 год). Апошнія гады вучобы сумяшчаў з працай на Беларускім радыё, у газеце ''Чырвоная змена'', дзе быў загадчыкам аддзела і адказным сакратаром (1962-1967), затым — адказным сакратаром кінабюлетэня "На экранах Беларусі'' (1967—1971), кансультант Саюза пісьменнікаў (1971-1972). 3 1972 па 1986 гады працуе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура"', пасля — зноў у апараце СП БССР. Зараз супрацоўнічае з часопісам "Вясёлка".Уладзімір Андрэевіч Паўлаў пачаў выступаць у друку з 1954 года. Аўтар зборнікаў вершаў "Далягляд", "Начная балада", "Светацені", "Што было на Беларусі", "Гадавое кальцо", выбраных вершаў. Піша таксама прозу. Чытач мае магчымасць пазнаёміцца з аповесцямі: "Пажарніцы", "Годы нашы — птушкі", "Ад агню і мяча", "Чуж-чужаніца", "Яжэліха", "Нас поле не насеяна" і інш. У 1987 годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшаў двухтомнік выбраных вершаў і прозы Уладзіміра Паўлава. Наш зямляк паспяхова працуе ў перакладзе на беларускую мову твораў рускіх, грузінскіх, літоўскіх, латышскіх, малдаўскіх і іншых паэтаў і пісьменнікаў. 
 
 
 
Фильтр по заголовку     Количество строк:  
Заголовок материала
1 "Уладзімір Паўлаў. Бяру свой род" Частка першая
2 "Уладзімір Паўлаў. Бяру свой род" Частка другая
3 Нарадзіўся я ў той старане...
4 Востраў Зыслаў
5 У Замошшы маім паміраюць мужчыны...
6 Не танцаваць "Лявоніху" ў Замошшы...
7 Я стаптаны быў капытамі...
8 Замошская рота
9 Продкі
10 Памяць дарог
11 Замошша
12 У родным краі
 
 Каталог TUT.BY