До 1917 года



У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай
У XIII ст. палітычны цэнтр беларускай дзяржаўнасці перайшоў з Полацка на Панямонне, у Наваградак. У 50-я гады Міндоўг, а затым яго сын Войшалк аб'ядналі Наваградскую зямлю з Літвою. Пры Гедыміне (1316 — 1341 гг.) склалася ядро Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якая атрымала назву Вялікае княства Літоўскае. Пануючае месца ў княстве заняла беларуская культура, дзяржаўнай стала беларуская мова. У другой палове XIV — пач. XV ст. пры князях Альгердзе і Вітаўце ВКЛ у сваіх межах дасягала ад Балтыйскага да Чорнага мора, ад Бярэсця да Мажайска.
Подробнее...
 
У час першых княжанняў
Умоўнай датай рассялення славян на поўнач ад Прыпяці, у тым ліку і на Паарэссі, лічаць IX ст.[1] Мяркуецца, што за Прыпяць па левых яе прытоках прасоўвалася адна са славянскіх груповак — дрыгавічы. Вядома, што дрыгавічы, як і ўсе славяне, хавалі сваіх памёршых супляменнікаў у грунтавых ці курганных могільніках. Сярод найбольш ранніх дрыгавіцкіх пахаванняў на левабярэжных прытоках Прыпяці згадваюцца курганныя могільнікі каля в. Няжараўкі (на былой р. Няжараўцы — прытоку Таліцы), в. Агароднікі ў басейне р. Случ.
Подробнее...
 
Сівы сведка мінуўшчыны
Непадалёку ад Любані, на полі каля вёсак Ператок і Дубнікі, ацалеў невялікі неўзараны астравок. Наўкол растуць бярозы і асіны, на іх і на крыжах — стужкі, фартушкі. У цэнтры астраўка ляжыць камень, амаль цалкам уросшы ў зямлю. Мясцовыя жыхары далі яму імя — Божы камень. Камень — ледавіковы валун, зялёны, замшэлы ад часу. Яго абрысы нагадваюць трохкутнік вышынёй крыху больш метра, які выступае над зямлёй на трэць.
Подробнее...
 
Ветры гісторыі над Любаншчынай
Любаншчына — паўночная ўскраіна Беларускага Палесся. Рака Арэса, абмінаючы маляўнічыя пагоркі і лясы ў вярхоўях, губляецца ў ніжнім цячэнні сярод балоцістых нізін Мар'іна — Загалля. У каменным веку людзі пачалі сяліцца на прыарэскіх узвышшах, на берагах пасляледавіковых азёр — Вячэра, Загальскае, Баяніцкае, уздоўж шматлікіх прытокаў Арэсы — Таліцы, Вызенкі, Няжараўкі. Археолагамі на тэрыторыі Любаншчыны знойдзена вялікая колькасць старажытных паселішчаў, курганоў, гарадзішчаў. На частцы іх праводзіліся археалагічныя раскопкі.
Подробнее...
 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 5 6 7 Следующая > Последняя >>

Страница 7 из 7