Легенды

ЛЮБАНЬ
Ну, што тут можна сказаць? Раз Любань, то, значыцца, ад слова «любіць» пайшло паселішча. Іншае неяк і не надта складна атрымліваецца. Толькі не ўсе так гавораць. Ёсць і іншыя показкі, дзе тлумачаць, быццам бы па нейкай другой нагодзе назву далі. Мне і самому даводзілася чуць, праўда, зрэдку, бо ўсё ж пераважная большасць кажуць так, як і я. Але раз чалавек гаворыць, то ён жа неяк спрабуе аргументаваць легенду ці казку, проста так не будзеш жа сцвярджаць. Можа, і лепей, калі многа ўсялякіх варыянтаў існуе, гэта лішні раз падкрэслівае, якая багатая ў нас гісторыя, вусная творчасць, традыцыі. Цяпер запісвайце.
Подробнее...
 
УРЭЧЧА
Некалі быў бязлітасны звычай, паводле якога людзі, якім спаўнялася семдзесят гадоў, на далейшае жыццё-існаванне права не мелі. Паплачуць родныя і блізкія зараней, паядуць урачыстай грамадой за сталом і вядуць дзядулю ці бабулю, матулю ці бацьку да вялізнай ямы, а там ужо ўсё падрыхтавана. Пацалуюцца ў апошні раз са старым і даўбешкай яму па галаве як дадуць, той на месцы і скапыцее.
Подробнее...
 
ГАРАДЗЯЦІЧЫ
Жудасная гісторыя здарылася тут.
Жыў на гэтай выспе надта багаты князь. Палац у яго быў са шкла рознакаляровага, з дарагіх камянёў, з такога матэрыялу, якога, можа, зараз і на зямлі ўжо няма. А багацця ў валадара палаца было столькі, што калі госці прыязджалі, то ён, каб павыхваляцца, загадваў слугам выносіць з падзямелля і ссыпаць у гурбу каштоўнасці.
Подробнее...
 
ЗАМОШША
Раней жыла непадалёку ад нашых сучасных могілак адна старая бабулька. Тады тут, можа, самы цэнтр паселішча быў. Бабулька гэтая была сляпая, але хадзіла сама, з кіёчкам. Дзіваваліся людзі, як ёй удаецца знайсці дарогу і нідзе не спатыкнуцца, не ўпасці. Болей таго, сталі заўважаць, што яна ніколі не ішла адна — над галавой віліся чорны груган і дзве сарокі.
Подробнее...
 
САРАЧЫ
Неяк мне мой дзядуля распавядаў пра дзіўнае здарэнне. А яму пра тое паведаў ягоны дзядуля. Датычылася яно назвы нашага паселішча. Даўно гэта было, але стары добра ўсё памятаў. Гамонку мы будзем весці не ад імя дзядулі, а ад імя прадзеда, з якім такое дзіва і здарылася.
Подробнее...
 
СОСНЫ
На вяку нашых продкаў часта надараўся паморак. Калі не ведаеце, што гэта такое, то лепей і не ведаць. Падчас такой хваробы людзі выміралі цэлымі сем'ямі, вуліцамі, а здаралася, і вёскамі. Уявіце сабе: стаяла вёска, жылі ў ёй сяляне, а потым раптоўна, за нейкія там пару тыдняў ці месяцаў, усе выміралі і толькі скразнякі ды адзічэлыя каты і сабакі гулялі па апусцелых будынінах
Подробнее...
 
ТАЛЬ
Жыў тут хлопец. Звалі яго проста Сямёнка, ці Сямён. Прыгожы быў, ладны, працавіты, але не шанцавала яму з тае нагоды, што каханка Тэкля не хацела выходзіць за яго замуж, бо хлопец быў бедны, нё было у яго ні багатых бацькоў, ні грошай, ні, адпаведна, зямлі. Ды яшчэ прыпляла дзяўчына, быццам бы Сямёнка баязлівец, нават свайго ценю палохаецца.
Подробнее...
 
ПАЛЕШУКІ I ПАЛЕВІКІ
Было ў бацькі дванаццаць сыноў, ды ўсе яны былі вельмі ўдалыя хлопцы. Жылі ў цёмным лесе, дзе вадзілася шмат усялякага звяр'я, пасвілі сваё гавяда ды лавілі зверыну.
Подробнее...
 


 Каталог TUT.BY