Вспомним войну

Баявое мінулае
12 студзеня 1943 года камсамолец К.Я. Адзінец добраахвотна ўступіў на шлях барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У саставе партызанскага атрада імя Катоўскага 64-ай брыгады імя Чкалава ён удзельнічаў у баявых аперацыях, мініраванні дарог, знішчэнні мастоў і камунікацый праціўніка.
Подробнее...
 
Вайна - гэта страшнае пекла
Ідуць гады, мінаюць дзесяцігоддзі, але Вялікая Айчынная вайна не сціраецца з памяці людзей. Асабліва тых, каму давялося ў поўнай меры зведаць яе горыч, цяжар і жахі, хто прымаў непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях. У ліку такіх і жыхар вёскі Обчын Міхаіл Пятровіч Кісель.
Подробнее...
 
Вечная памяць загінуўшым...
Пэўная рэч — чалавечая памяць. Людзям трэба часам памятаць тое, чаго яны ніколі не бачылі і не чулі. Мы нарадзіліся і выраслі ў мірныя дні, і тым не менш не павінны забываць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, што пракацілася па нашай мясцовасці 65 гадоў назад; пра людзей, якія мужна змагаліся з нямецка-фашысцкімі акупантамі і загінулі. Чаму?
Подробнее...
 
"Галоўная цяжкасць - застацца жыць..."
Нават зараз, узгадваючы падзеі Вялікай Айчыннай вайны, Аляксандр Сяргеевіч Статкевіч не можа стрымаць слёз. Цяжка яму гаварыць пра ваенныя гады. Многае ўжо сцерлася з памяці. Аднак аб тым, што ваяваць давялося ў складзе 2 батальёна
Подробнее...
 
Карная аперацыя
У красавіку супраць партызанскіх брыгад №64, 25, 100, 258, 161,121 нямецка-фашысцкае камандаванне накіравала 13-ю мотадывізію СС, якая рухалася на фронт
Подробнее...
 
Лютавалі ворагі
Міхаіл Аляксеевіч Жалтоў, партызан атрада імя Гарбачова, у сваім дзённіку запісаў: "1/11-17/11.44 г. Пасля некалькіх баёў з танкамі і бронемашынамі немцаў прыйшлося эвакуіравацца ў лес у зялёныя лагеры.
Подробнее...
 
Куркевічы
Чалавек і Айчына, Айчына і чалавек. Тут павінна быць поўная гармонія: чалавеку добра — і Айчыне добра, Айчыне добра — і чалавеку добра. Лёс кожнага з нас цесна звязаны з лёсам Айчыны.
Подробнее...
 
Маладосць, апаленая вайной
3 другога курса Чарнаморскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, што знаходзіўсяў г.п.Зялёнафад Растоўскай вобласці, А.А.Храпунова мабілізавалі ў Чырвоную Армію. Скончылася вучоба - пачалася вайна. Спачатку юнак быў залічаны ў запасны полк Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі.
Подробнее...
 
Насельніцтва адчувала падтрымку партызан
У сакавіку 1944 года фашысцкія карнікі амаль поўнасцю спалілі вёскі Старасек, Татарка і іншыя населеныя пункты Любанскага раёна.
Подробнее...
 
От Ленинграда до Берлина
Стоял жаркий летний день. Молодые бойцы Северного фронта, разомлев от жары, расположились на пляже. Кто загорал, кто купался, некоторые, решив совместить отдых с полезным делом, занимались стиркой. Идиллию разрушил сигнал боевой тревоги - мирная жизнь закончилась, началась война.
Подробнее...
 
Родина их не забудет
Вот и закончен 10-ый класс, детство миновало, впереди - счастливая юность... Так думала на выпускном вечере молодая Мария Ивановна Медведева, но мечты ее жестоко разрушила война. Страшная весть о ней прозвучала рано утром, но не хотелось верить в плохое.
Подробнее...
 
Сумеснымі дзеяннямі
У фондах Любанскага музея народнай славы захоўваецца фотаздымак, на якім зафіксаваны момант распрацоўкі баявой аперацыі. На першы погляд нічога незвычайнага, такіх дакументаў налічваецца ў нас не адзін дзесятак. Аднак ёсць тут і адна адметнасць: на здымку не толькі камандзіры партызанскіх атрадаў, што дзейнічалі на Любаншчыне
Подробнее...
 
Доўгімі і цяжкімі былі яе ваенныя дарогі
Для любанчанкі Любові Аляксандраўны Іёкшы Дзень Перамогі - асаблівае свята, як і для любога ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, а тым больш - франтавіка. Дзеля яго набліжэння ў далёкія 40-ыя гады мінулага стагоддзя гэта мужная жанчына рызыкавала ўласным маладым, квітнеючым жыццём.
Подробнее...
 
Загартаваны трыма франтамі
Капітан у адстаўцы Андрэй Аляксеевіч Храпуноў з кагорты тых ветэранаў, што прайшлі Вялікую Айчынную вайну з першага да апошняга дня. Праўда, як чалавек сумленны і сціплы, ён абавязкова ўдакладняе, што іх, студэнтаў інжынерна-механічнага факультэта Азова-Чарнаморскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі
Подробнее...
 
Слаўна змагаўся
Нялёгкім быў ваенны шлях Адама Антонавіча Безбародзькі з вёскі Дубнікі. Колькі выпрабаванняў было наканавана лёсам яму перажыць! Але ён выстаяў. I лічыць, што яму сапраўды пашанцавала вярнуцца жывым з той страшнай, крывапралітнай вайны.
Подробнее...
 
Давялося паваяваць
Напачатку вайны, Уладзіміру Уладзіміравічу Хвалю было ўсяго 15 гадоў. Таму, зразумела, на фронт ён не мог быць прызваны. Аднак паваяваць з фашыстамі ўсё роўна давялося, паколькі ў жніўні 1944 года, пасля вызвалення Беларусі ад ворагаў
Подробнее...
 
Абараняў Сталінград
 Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Пётр Трамбіцкі толькі скончыў школу. За плячыма была дзесяцігодка, а ў думках - мора планаў і спадзяванняў. Здавалася б, тысячы жыццёвых шляхоў былі адкрыты для іх, выпускнікоў. Але вайна распарадзілася інакш.
Подробнее...
 
Быў партызанам
Кожны вясковец у Касцюках ведае Анатоля Сцяпанавіча Рашчэню. ён удзельнік партызанскага руху на Любаншчыне. "Першым у партызаны падаўся бацька, а за ім і ўся сям'я
Подробнее...
 
Разведчык Якаў Самусевіч
Партызанам партызанскага атрада імя Дзяржынскага брыгады імя Фрунзе Якаў Самусевіч стаў у маі 1943 года. 3 фашысцкімі нелюдзямі ў яго быў свой рахунак — ворагі забілі яго маці і бацьку. Пасля, у час блакады партызанскай зоны, гітлераўцы пазбавілі жыцця яго жонку і дачку.
Подробнее...
 
Не забывайте о войне
Стираются из памяти эпизоды Великой Отечественной войны. Уходят из жизни ветераны. Нынешняя молодежь лишь понаслышке знает о тех четырех годах военного лихолетья. Но остались еще люди, кого оно коснулось лично, кому до сих пор не дает покоя...
Подробнее...
 
Слово фронтовика
 До начала сороковых годов XX века мы очень мало знали о фашизме. Да и знания эти были поверхностными: гитлеровцы тщательно скрывали свои авантюристические планы о мировом господстве и сведения о путях и методах его достижения.
Подробнее...
 
Такім земляком можна ганарыцца
Нарадзіўся Іван Прохаравіч Дзядзюля 18 верасня 1918 года ў вёсцы Асавец Любанскага раёна ў сялянскай сям'і, у якой было 9 дзяцей. Пасля заканчэння сямігодкі Іван паступіў на курсы настаўнікаў пачатковай школы
Подробнее...
 
Святкуе два дні нараджэння
Напачатку вайны пятнаццацігадовы Адам Дарасінец застаўся ў хаце за гаспадара. Бацьку забілі немцы, старэйшы брат ваяваў на фронце, і ўся адказнасць за малодшых братоў і сястру лягла на плечы Адама. Менавіта ён застаўся за галоўнага памочніка маці.
Подробнее...
 
Яны бралі Берлін
Войскі 1-га Беларускага фронта пад камандаеаннем Маршала Савецкага Саюза Жукава пры садзейнічанні войскаў 1-га Украінскага фронта пад камандаеаннем Маршала Савецкага Саюза Конева пасля ўпартых вулічных баёў завяршылі разгром берлінскай групы нямецкіх войскаў і сёння, другога мая, поўнасцю авалодалі сталіцай Гэрманіі горадам Берлінам — цэнтрам нямецкага імперыялізму і ачагом нямецкай агрэсіі.
Подробнее...
 
Яму пашчаслівіла выжыць
Мой прадзед Міхаіл Канстанцінавіч Коўшар нарадзіўся ў 1911 годзе на Пакровы ў в. Куценка Любанскага раёна. Яго дзяцінства было вельмі цяжкім, нават можка сказаць, што не было дзяцінства. Бацька яго, Канстанцін, быў з Любані, а маці Харыта — з Куценкі. Іх сядзіба знаходзілася на хутары ва ўрочышчы Казел.
Подробнее...
 
Той час нельга забыць
Адным з тых, хто ў Вялікую Айчынную абараняў свабоду І незалежнасць Айчыны, быў мой сусед з в. Рэдкавічы Мікалай Кузьміч Нізкі. Дарэчы, 4 мая яму споўніўся 91 год - гэта самы стары жыхар нашай вёскі.
Подробнее...
 
Штурмавау Берлін
Першае сутыкненне з ворагам у радавога Чырвонай Арміі А. П. Варанько адбылося пад горадам Харкавам, у абароне якога ён прымаў удзел. Націск стрымлівалі як мага даўжэй, аддавалі ўсе сілы, не шкадуючы сябе.
Подробнее...
 
Прайшла праз пакуты
Бабулю Жэню ў вёсцы Юшкавічы ведаюць усе ад малога да старога. Дабразычлівая, шчырая, чулая жанчына за свае жыццё нікога не пакрыўдзіла і нікому не адмовіла ў дапамозе. Магчыма, таму, што самой салодка не было ніколі...
Подробнее...
 
Чудом остался жив
Сколько бы ни прошло времени, мы всегда будем помнить о Великой Отечественной войне, во время которой погибли милионы невинных людей. Сегодня уже совсем немного осталось живых свидетелей тех страшных, кровопролитных событий. Я хочу рассказать об одном из них —жителе города Любани Нарцизе Романовиче Шабловском, который не по словам знает обо всех ужасах той войны.
Подробнее...
 
Трапіў у палон
... Узрываліся гранаты, амаль бесперапынна "стракаталі" кулямёты, на вачах гінулі людзі - нявінныя... так успамінае гады ваеннага ліхалецця Уладзімір Пятровіч Зубарэвіч з вёскі Забалаць. 
Подробнее...
 
Рана аўдавела
Ніхто не ведае, які яму лес дадзены ад нараджэння, што наканавана перажыць, праз якія выпрабаванні і цяжкасці прайсці. Жыццё ж такое шматграннае і непрадказальнае...
Подробнее...
 
Усюды давялося пабываць
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Фёдар Маркавіч Кійко быў у радах Чырвонай Арміі, куды яго прызвалі ў 1940 годзе. Месцам яго службы стала Літоўская рэспубліка, горад Алітус, які знаходзіцца за 40 кіламетраў ад мяжы з Польшчай.
Подробнее...
 
Прошагал пол Европы
В ночь с 21 на 22 июня в деревне Залуг, как и во многих других населенных пунктах страны, выпускников средней школы провожали во взрослую жизнь... А уже утром объявили о всеобщей мобилизации. Вчерашний школьник Сергей Рудько хотел записаться в ряды бойцов Красной Армии, но возраст не позволил ему стать полноправным солдатом.
Подробнее...
 
Вось такія людзі «кавалі» Перамогу
3 успамінаў Рыгора Якаўлевіча Іёкшы, жыхара вёскі Обчын, удзельніка прарыву блакады Ленінграда
— На вайсковую службу мяне, маладога тады обчынскага паштальёна, прызвалі ў верасні 1940 года. Трапіў я ў адну са стралковых часцей 23-й арміі, якая дыслацыравалася на Карэльскім перашыйку.
Подробнее...
 
Юнацтва, вайной перакрэсленае
Мой дзядуля, Леанід Сямёнавіч Сікорскі, нарадзіўся ў вёсцы Сялец, дзе жыве І зараз. Калі пачалася вайна, яму было ўсяго 13 гадоў і закончыў ён толькі тры класы мясцовай школы...
Подробнее...
 
Іван Андрэевіч МУРАВЕЙКА
Франтавая дарога жыхара нашага райцэнтра, заслуоканага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, выдатніка друку СССР, ганаровага грамадзяніна г. Любані, поэта і пісьменніка, лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі і прэміі імя Васіля Віткі, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Івана Андрэевіча МУРАВЕЙКІ пачалася ў першыя дні Вялікай Айчыннай войны
Подробнее...
 
Салдацкая слава
Надзеўшы на верхавіны пушыстыя снежныя шапкі, маўкліва стаяць сосны, бярозы, яліны...
Белая веска, белае поле, белы бор, і толькі неба — сіняе-сіняе... — Якая прыгажосць!.. Ляснік Міхаіл Канстанцінавіч Рагоўскі, высокі, гадоў пад сорак мужчына, глядзіць навокал, і яго вочы свецяцца дабрынёй і пяшчотай. Пастаяў хвіліну на пагорку і пакрочыў у лес.
Подробнее...
 
Куля не прамінула
Можна забыць, як звалі твайго суседа па парце у школе, як выглядау першы настаунік, а вось ваенныя падзеі з памяці выкрасліць немагчыма. I няхай прайшло пасля яе заканчэння ўжо звыш 60 гадоў, Фёдар Паўлавіч Бародзька з вёскі Невалаж
Подробнее...
 
Чтить память героев
В памяти наших людей Великая Отечественная война навсегда останется как величайшее испытание на мужество, величайшая трагедия. Для всех многочисленных народов бывшего СССР та суровая война стала справедливой, священной и общенародной. И не зря ее назвали Великой Отечественной. Навязанная нам извне, она явилась настоящим экзаменом на крепость многонационального государства, на силу патриотического, духа нашего народа. И это нелегкое испытание он выдержал с честью.
Подробнее...
 
Аперацыя "Баграціён"
Фашысцкае камандаванне разумела, што страціць Беларусь значыць, адкрыць Чырвонай Арміі шлях на Польшчу і Усходнюю Прусію, паставіць пад удар Германію. Таму тут была створана глыбокаэшаланіраваная абарончая сістэма "Faterland".
Подробнее...
 
Апошняя блакада
Адным з накірункаў барацьбы партызанскіх фарміраванняў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў напярэдадні вызвалення вясной 1944 года была барацьба за будучы ўраджай. Перад партызанамі стаяла задача не толькі абараніць мірнае насельніцтва ад угону ў Германію і харчовых рэквізіцый, але і зберагчы пасевы азімых зерневых культур і забяспечыць яравую сяўбу.
Подробнее...
 
«Рэйкавая вайна»
Упачатку чэрвеня 1944 года на савецка-германскім фронце склалася спрыяльнае становішча для маштабных наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі. Да гэтага часу лінія фронту праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Жлобіна, Бабруйска, на захад ад Мозыра па рацэ Прыпяць да Ковеля. Агінала Беларусь з поўначы і поўдня амаль на ўсю глыбіню яе тэрыторыі і ўтварала вялікі выступ на ўсход.
Подробнее...
 
Жыццё не было лёгкім
Васіль Мохарт паспеў скончыць толькі тры класы, калі сям'я засталася без кармільца. Бацька быў асуджаны па пяцьдзесят восьмым артыкуле, як вораг народа. Хлопцу прыйшлося пайсці працаваць у калгас, каб дапамагчы маці карміць яшчэ траіх дзяцей.
Подробнее...
 
Прайшоў паў Еўропы
Ужо некалькі тыдняў на граніцы Літоўскай ССР было неспакойна. А ў апошнія дні напружанне павісла ў паветры, нібы навальнічная хмара. 3 нейкім асаблівым хваляваннем і прадчуваннем бяды салдат тэрміновай службы Вярэнік заступіў на свой баявы пост.
Подробнее...
 
На самых цяжкіх участках
Заўсёды на перадавой, на самых цяжкіх участках лініі абароны, а потым і падчас наступальных аперацый у ліку першых ішлі і тыя, хто сваёй крывёю выкупаў віну перад Радзімай, - штрафбаты. У адным з іх служыў радавы Дубінін.
Подробнее...
 
Ледзь жывым не пахавалі
Ішоў ужо апошні бой на беларускай зямлі. Яшчэ крыху - і вораг будзе выкінуты за межы краіны. Брэст адзін з першых прыняў на сябе варожы ўдар і адным з апошніх быў ачышчаны ад нямецкай навалы. Крэпасць яшчэ памятала сваіх былых абаронцаў, а яе каменныя пліты зноў прапітваліся крывёю савецкіх салдат. Адным з іх быў і наш зямляк радавы Чырвонай Арміі Васіль Літошка.
Подробнее...
 
Вызваленне Любаншчыны
На досвітку 29 чэрвеня 1944 года часці Чырвонай Арміі выйшлі на мяжу Любанскага раёна. Яго тэрыторыя знаходзілася ў паласе наступлення 19-й механізаванай брыгады пад камандаваннем палкоўніка У.В.Яршова і 48-й стралковай дывізіі, якою камандаваў генерал-маёр Г.М.Корчыкаў.
Подробнее...
 
Пасля ранення - камісавалі
У вёсцы Сосны-2 немцы з'явіліся ў сорак другім годзе. Невялікі, добра ўзброены атрад салдат прайшоў па цэнтральнай вуліцы. Тады ж Мікалай Біблеўскі ўпершыню сутыкнуўся з фашыстамі. Прыйшло разуменне таго, што вайна дакацілася і да іх. Хлопец адразу вырашыў далучыцца да партызан.
Подробнее...
 
Пашчасціла выжыць
Вялікая Перамога кавалася не толькі на франтах, тыя, хто працаваў на фабрыках, заводах, у сельскай гаспадарцы, нягледзячы на стому і недасып, наблізілі яе не менш за тых, хто са зброяй у руках змагаўся з ворагам. Да цяжкай працы Уладзімір Малчанаў хутка прывык.
Подробнее...
 
Они первыми вошли в наш город
Антон Антонович Березовский родился в г. Слуцке в 1911 году. Восемнадцатилетним парнем окончил курсы каменщиков, был направлен на работу в Уречье на строительство военных казарм. Трудолюбивого, старательного парня быстро заметало руководство.
Подробнее...
 
Не боялась трудностей
Июнь 1941 года... Валентина Шаплыко как раз окончила Минский медицинский институт и готовилась к трудовой деятельности. Помогать людям справляться с физическими недугами и болезнями - посвятить этому благородному делу свою жизнь она давно мечтала. И вот осталось совсем чуть-чуть - и желаемое станет действительностью.
Подробнее...
 
Мужна змагаўся
Перамога... Доўгія і цяжкія чатыры гады ішлі да яе нашы дзяды і прадзеды. I нават праз столькі гадоў тыя, хто застаўся жывы, з неахвотай успамінаюць кровапралітны час. Нешматслоўна расказвае пра вайну і Іван Аляксандравіч Трубчык з вёскі Калінаўка.
Подробнее...
 
Многае памятаецца
Сярод шматлікіх слаўных старонак гісторыі нашай краіны, бадай, самай значнай з'яўляецца трохгадовая барацьба з гітлераўскімі акупантамі. У ёй змагарамі былі ўсе — ад малога да старога. Вялікая Айчынная ўсяму свету апавясціла пра гераізм жыхароў рэспублікі-партызанкі.
Подробнее...
 
Я плачу, калі ўспамінаю
Набліжаецца вялікая дата - 65-ая гадавіна вызвалення вялікай Перамогі ад фашысцкіх захопнікаў. Напярэдадні яе ўсё часцей успамінаюцца вайна, яе суровыя выпрабаванні. I ад успамінаў гэтых на вачах наварочваюцца слёзы. Бо столькі гора давялося зведаць у Вялікую Айчынную, столькі страху і трывогі - што забыць гэтага немагчыма ніколі.
Подробнее...
 
Як жа забудзеш?
Спякотнае лета 1941 года замест доўгачаканага цяпла прынесла страшэнную карычневую навалу, на барацьбу з якой паўстаў увесь народ Беларусі. Яна адной з першых прыняла на сябе ўдары. Ад нечаканасці ачуньвалі хутка, замест разгубленасці прыйшло жаданне ачысціць родную зямлю і адпомсціць фашыстам.
Подробнее...
 
Асаблівы дзень
3 ліпеня для ветэрана Вялікай Айчыннай з Жалаў Леаніда Аляксеевіча Цагельніка - асаблівы дзень. Ён, як ніхто, ведае, колькі сіл прыклаў народ дзеля вызвалення краіны, яе свабоды і незалежнасці. 
Подробнее...
 
Быў сувязістам
У доме жыхара г. Любані Мікалая Міронавіча Квашы і ў буднія дні дзверы, як кажуць, не зачыняюцца. То хтосьці з дзяцей прыйдзе, а іх у ветэрана чацвёра, і ўсе жывуць у Любані, то ўнукі забягуць, якіх ажно сямёра, ёсць нават адна праўнучка.
Подробнее...
 
Праўда радавога Сушчыца
У спісе былых мясцовых франтавікоў значыцца і жыхар вёскі Таль Павел Пятровіч Сушчыц. Вайна літасціва пакінула яму жыццё, але назаўсёды зрабіла інвалідам…
Подробнее...
 
За доблесць і мужнасць
Апоўдні 22 чэрвеня сорак першага на будаўніцтве ваеннага аэрадрома каля сучаснага Салігорска, дзе працаваў Сцяпан Лагун, пачалася нейкая незвычайная мітусня. Спачатку невыразныя і разгубленыя, а потым усё больш упэўненыя чуткі: пачалася вайна…
Подробнее...
 
Праз іх дзяцінства прайшла вайна
Час няспынна ідзе наперад. І ўжо стала гісторыяй Вялікая Айчынная вайна. Нядаўна мы адсвяткавалі 65-годдзе з дня яе заканчэння. Але вайна не сцерлася з народнай памяці, бо людзі яскрава помняць тыя трывожныя дні і ночы.
Подробнее...
 


 Каталог TUT.BY