Наши писатели
  • Уладзіслаў Сыракомля (Кандратовіч)
    Уладзіслаў Сыракомля — псеўданім паэта, узяты ад родавага гербу Людвіка Кандратовіча. Нарадзіўся ён 29 верасня 1823 г. і, паводле каталіцкай традыцыі, быў названы ў час хрышчэння трыма імёнамі — Людвік Францішак Уладзіслаў. Мясціна, дзе паэту давялося прыйсці на свет, мела назву Смольгаў.  Уладзіслаў Сыракомля — псеўданім паэта, узяты ад родавага гербу Людвіка Кандратовіча. Нарадзіўся ён 29 верасня 1823 г. і, паводле каталіцкай традыцыі, быў названы ў час хрышчэння трыма імёнамі — Людвік Францішак Уладзіслаў. Мясціна, дзе паэту давялося прыйсці на свет, мела назву Смольгаў. Гэта, як паведамляе «Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін», «фальварак у заходняй частцы Бабруйскага павету, на мяжы са Слуцкім паветам... гміны Забалаце, пры дарозе з мястэчка Пагост да вёскі Таль». Вёска Смольгаў, паводле «Слоўніка», адносілася да Пагостаўскай гміны Слуцкага павету і стаяла «пры гасцінцы з мястэчка Пагост да Мардзвілавіч і вёскі Таль». Як бачым, месцазнаходжанне фальварка і вёскі не супадала. Таму, згадваючы, дзе нарадзіўся Сыракомля, неабходна звярнуць увагу, што гэта не вёска, а фальварак Смольгаў (цяпер у межах Любанскага раёна).
     
     
  • Павел Міхайлавіч Шпілеўскі
    Нарадзіўся 12 лістапада 1823 года ў вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці. Яго бацька працаваў прыходскім святаром у Рэчыцы, затым у 1819 годзе быў накіраваны ў Шыпілавіцкую царкву, а ў 1825 годзе пераведзены ў Ігумен (цяпер Чэрвень). Сям'я Шпілеўскіх была вялікаю — бацькі выхоўвалі сямёра дзяцей. Павел быў трэцім. Глядзела дзяцей свяшчэнніка звычайная шыпілавіцкая сялянка Агата Касьмінава, якую потым забралі ў Ігумен. Яна з пашанай прыгадваецца П.М. Шпілеўскім у “Падарожжы па Палессі і Беларускім краі” як цудоўная апавядальніца казак.
    3 1837 па 1843 гады Павел Міхайлавіч вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, якая знаходзілася ў Слуцку. Пасля заканчэння семінарыі працягваў вучобу ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Гэтую навучальную ўстанову ён скончыў са званнем кандьщата багаслоўя. Працаваў святаром у вёсцы Лошніца на Барысаўшчыне. Бацькі ў гэты час жылі ў Ігумене. Потым быў прызначаны выкладчыкам славеснасці ў Варшаўскае павятовае духоўнае вучылішча. Праз пяць гадоў звольніўся з пасады і пераехаў у Пецярбург. Там са снежня 1853 года працаваў пакаёвым наглядчыкам у Галоўным педагагічным інстытуце, а з красавіка 1855 года — настаўнікам школы пры экспедыцыі падрыхтоўкі дзяржаўных папер.
    Смерць Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага прайшла амаль незаўважанай. Толькі праз пэўны час з'явіўся кароткі некралог без подпісу ў Пецярбургскім "Месяцаслове на 1863 год", дзе паведамлялася, што П.М. Шпілеўскі памёр у Санкт-Пецярбургу 29 кастрычніка 1861 года.
     
     
  • Муравейка Іван Андрэевіч
    Цудоўнага паэта, сціплага, з прыветлівай усмешкай дзядулю Муравейку на Любаншчыне ведаюць усе. Яго творы заўсёды знаходзяць свайго чытача, як дзіцячага так і дарослага. А паэтычныя вобразы Любанскага краю разышліся дасціпнымі цытатамі: "Скажыце "Любань" і ў сэрцы адразу ж...", "Як ляцелі лебедзі над зямлёй вясенняю...", "Нямала знакамітых сёл і гарадоў...". Складаліся яны душой і сэрцам паэта, трывалымі каранямі сваёй зямлі. Здаецца, не так даўно мы віншавалі І.А. Муравейку з 80-годдзем і новай дзіцячай кнігай "Куды не пойдзеш— цуды знойдзеш". Цэнтральная раённая дзіцячая бібліятэка правяла прэзентацыю зборніка з запрашэннем аўтара, і час пачаў адлічваць новыя дні трэцяга тысячагоддзя, Але не ў характары І.А. Муравейкі заспакойвацца на дасягнутым: творчая існасць пісьменніка, аптымістычны склад душы, багаты жыццёвы вопыт натхняюць на новыя творы для дзяцей. I вось, зусім нядаўна, выдавецтва "Мастацкая літаратура" выдала чарговы, спадзяёмся, што не апошні, зборнік вершаў для дзяцей "Вадзіца з крыніцы". Ен, як заўсёды, дасканалы па зместу, прыгожа аформлены мастачкай Святланай Рыжаковай.
     
     
  • Маеўская Ніна Васільеўна

    Нарадзілася Маеўская ў гарадку з лірычнай назвай Любань, што на Міншчыне. Маленства прыпала на пару ваеннага ліхалецця. Пасля, калі прыйдзе даросласць, усё часцей перад вачыма дзяўчыны будуць усплываць жахлівыя карціны фашысцкай навалы. Вучоба ў школе прыпала на пасляваеннае дзесяцігоддзе. Атрымаўшы ў 1956 годзе атэстат аб сярэдняй адукацыі, Ніна працавала старшай піянерважатай у Сасноўскай СШ Аюбанскага раёна. Праз два гады вырашыла паступаць у Беларускі дзяржаўны універсітэт на аддзяленне журналістыкі. I фартуна ўсміхнулася ёй. Скончыўшы ў 1963 годзе навучальную ўстанову, дзяўчына працавала ў розных перыядычных выданнях: літсупрацоўнікам газеты "Шлях камунізму" Мінскага раёна (1963—1965), адказным сакратаром шматтыражнай газеты "За технический прогресс" (1965—1967). Амаль на дзесяць год затрымалася спачатку загадчыкам аддзела, а потым адказным сакратаром у часопісе "Промышленность Белоруссии". Сем гадоў жыцця аддала Ніна Васільеўна рабоце ў выдавецтве "Юнацтва", займаючы ў апошнім пасады старшага рэдактара, а потым і загадчыка рэдакцыі. У сярэдзіне васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя яна ўладкоўваецца на працу ў часопіс "Беларусь", дзе становіцца рэдактарам аддзела публіцыстыкі.

     

     

     

  • Паўлаў Уладзімір Андрэевіч
    Уладзімір Андрэевіч Паўлаў нарадзіўся 25 кастрычніка 1935 года ў вссцы Замошша Любанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям"і. Пасля Дарасінскай сярэдняй школы (1954) працаваў ў Любанскай раённай газеце "Кліч Радзімы", служыў ў Савецкай Арміі (1954-1957), скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ імя Лсніна (1962 год). Апошнія гады вучобы сумяшчаў з працай на Беларускім радыё, у газеце ''Чырвоная змена'', дзе быў загадчыкам аддзела і адказным сакратаром (1962-1967), затым — адказным сакратаром кінабюлетэня "На экранах Беларусі'' (1967—1971), кансультант Саюза пісьменнікаў (1971-1972). 3 1972 па 1986 гады працуе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура"', пасля — зноў у апараце СП БССР. Зараз супрацоўнічае з часопісам "Вясёлка".Уладзімір Андрэевіч Паўлаў пачаў выступаць у друку з 1954 года. Аўтар зборнікаў вершаў "Далягляд", "Начная балада", "Светацені", "Што было на Беларусі", "Гадавое кальцо", выбраных вершаў. Піша таксама прозу. Чытач мае магчымасць пазнаёміцца з аповесцямі: "Пажарніцы", "Годы нашы — птушкі", "Ад агню і мяча", "Чуж-чужаніца", "Яжэліха", "Нас поле не насеяна" і інш. У 1987 годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшаў двухтомнік выбраных вершаў і прозы Уладзіміра Паўлава. Наш зямляк паспяхова працуе ў перакладзе на беларускую мову твораў рускіх, грузінскіх, літоўскіх, латышскіх, малдаўскіх і іншых паэтаў і пісьменнікаў. 
     
     
     
  • Андруховіч Анатоль Антонавіч
    Анатоль Андруховіч таленавіты журналіст, пісьменнік, вядомы чалавек. У 1982 годзе ён пераехаў у Маскву і доўгі час працаваў там загадчыкам беларускай групы аддзела апублікавання актаў Вярхоўнага Савета СССР.
    Цяпер Анатоль Антонавіч знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але не сядзіць без справы, усе яшчэ піша. I дзе б ён калі не знаходзіўся, у які б край не закідвала Анатоля жыццё, ён заўсёды захоўваў у сабе жыватворныя сокі зямлі дзяцінства, памятаў родныя Рэдкавічы, дзе нарадзіўся, вырас, навучыўся чытаць і пісаць, араць і сеяць.
 Каталог TUT.BY